1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Мікалай Статкевіч выйшаў на волю

Генадзь Канстанцінаў

У нядзелю з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску на волю выйшаў старшыня Цэнтральнага аргкамітэту “Народнае грамады” (БСДПГ) Мікалай Статкевіч.

https://p.dw.com/p/Dy7Z
Фото: picture-alliance/dpa

Палітык быў асуджаны на дзесяць сутак адміністратыўнага арышту “за арганізацыю несанкцыянаванае акцыі” 1 траўня. У той дзень апазіцыя спрабавала адзначыць Дзень Еўропы (пяцігоддзе пашырэння Еўрапейскага Звязу) каля Нацыянальнай бібліятэкі, дзе ў той жа час адбывалася афіцыйная святочная першамайская акцыя праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Мікалай Статкевіч спрабаваў звярнуцца да прысутных ля бібліятэкі грамадзянаў, але быў схоплены спецназаўцамі, як і яшчэ каля трыццаці актывістаў дэмакратычных моладзевых арганізацыяў. Мікалай Статкевіч стаўся адзіным, каму прысудзілі адміністратыўны арышт, астатніх апазіцыянераў у той жа дзень адпусцілі, узяўшы з маладых людзей падпіску, што тыя па першым патрабаванні з’явяцца ў суд. Так што справа тая яшчэ не закрытая.

"Рэфлекторная рэакцыя"

Адразу пасля выхаду з турмы Мікалай Статкевіч, якога нават на выхадзе дасканала абшукалі міліцыянты, выказаў DW-RADIO сваё стаўленне да падзеяў, якія адбыліся з ім ды іншымі актывістамі 1 траўня.

“Я думаю, што гэта была першая рэфлекторная рэакцыя – пахапалі са сцягамі, а далей не ведалі, што рабіць. Сімволіка зарэгістраваная, акцыя санкцыянаваная, таму дзеянні міліцыі былі незаконныя. Я думаю, суд больш не захоча звязвацца з гэтай справай. Я думаю, што і надалей трэба працягваць гэтыя акцыі, таму што зараз вельмі важна, каб еўрапейскія настроі значнай часткі беларускага грамадства былі візуалізаваныя пад час акцыяў, каб людзі бачылі гэтыя сімвалы”.